Архив новостей - СШ №3 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.06.2023

Падзяка краязнаўцам

Як і кожны ў маёй старане,

Я багацце нязмернае маю.

Ды не ў грошах,

Не ў золаце - не!

У любові да роднага краю

                                       А. Вольскі

 

Сціхлі акорды выпускнога балю. Вучні нашай установы адукацыі "Сярэдняя школа 3 г. Кобрына" зрабілі свой першы крок да самастойнага жыцця. Сярод выпуснікоў 2023 года была каманда краязнаўцаў. Мае дарагія вучні, мы з вамі правялі цудоўна час, даведаліся шмат новага і цікавага, падарылі адзін аднаму памятныя і прыемныя моманты, радасныя эмоцыі, калі сустракаліся на занятках краязнаўчага аб'яднання "Бацькаўшчына", бралі ўдзел у конкурсах, у раённых і рэспубліканскіх злётах юных краязнаўцаў, у іншых рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах. Вы, Анцута Ганна, Бобрышава Маргарыта, Дземчык Наталля, Ляўчук Ганна, Пархоменка Ліяна, Прохараў Савелій, Рубель Кірыл, сталі пераможцамі шматлікіх конкурсаў. За 7 год нашай плённай працы атрымалі 196 дыпломаў і грамат, сярод якіх ёсць Дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Прохараў Савелій - 8, Дземчык Наталля - 7, Анцута Ганна - 2). Дякуючы і вашай адказнай, упартай, натхнёнай працы нашаму этнаграфічнаму музею "Спадчына", у якім большасць з вас былі экскурсаводамі, у студзені 2022 года прысвоены статус "Народны". Вы лепшыя з лепшых! Дзякуй вам за павагу да гісторыі і культурнай спадчыны беларускага народа. 

Хай усе вашы ідэі ажыццяўляюцца, будзьце ўпэўненыя ў сабе, распраўляйце крылы і, шчаслівыя, ляціце да сваёй мары!

                 В.А. Карунас, кіраўнік "Народнага" энатграфічнага музея "Спадчына"

11.05.2026

Участие в военно-патриотической игре «Орлёнок»

Читать далее »
11.05.2026

Торжественная линейка

Читать далее »
10.05.2026

Праздничный концерт в рамках эстафеты "Цветы Великой Победы"

Читать далее »
09.05.2026

Беларусь помнит!

Читать далее »
07.05.2026

На выставке «Великой Победе посвящается»

Читать далее »
04.05.2026

Hа литературно-музыкальной композиции «Героям, павшим на века»

Читать далее »
04.05.2026

Районный этап Республиканской игры "Зарничка"

Читать далее »