Гісторыя стварэння - СШ №3 г.Кобрина
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гісторыя стварэння

Трохі гісторыі

1 жніўня 1946 года выканкамам Кобрынскага гарадскога савета дэпутатаў працоўных прымае рашэнне адкрыць чыгуначную школу г. Кобрына па вуліцы Пралетарскай у доме №92 грамадзяніна Скакуна, як раней дабудаваную Кобрынскім Райано пад Беларускую школу па дамове на тэрмін пяць гадоў (на падставе архіўнай копіі архіва ).

Пры панскай Польшчы ў гэтым раёне горада не было ніводнай школы. Вучням - першакласнікам даводзілася хадзіць у пачатковую школу, якая знаходзілася па вуліцы Матросава (у былым будынку дзіцячых ясляў). Адкрытая пачатковая школа працавала ў дзве змены. Колькасць навучэнцаў узрастала з кожным годам, таму ў 1950 годзе пачатковая школа пераўтварылася ў сямігадовую. Першым дырэктарам сямігадовай школы быў Панасюк Уладзімір Ігнатавіч, у школе навучалася 200 чалавек.

З 1953 па 1957 год дырэктарам школы была прызначана Дзяркач Ганна Андрэеўна.

З 1957 па 1972 год дырэктарам школы працаваў Герасіменка Міхась Міхайлавіч

З 1972 па 1979 год дырэктарам школы быў Адамук Леанід Мікалаевіч.

Забудоўваецца мікрараён школы, і 1 верасня 1986 года ўступае ў дзеянне сярэдняя школа №3 г. Кобрына. У школе навучаецца 1130 навучэнцаў. Дырэктарам школы з 1979 па 2002 год працуе Дзмітрук Іван Трафімавіч.

У сакавіку 2002 года дырэктарам школы прызначаны Лёсік Аляксандр Уладзіміравіч. У 2007 годзе праведзены капітальны рамонт будынку школы.

У 2021 годзе дырэктарам школы назначаны Кульша Аляксандр Мікалаевіч. Цяпер у школе навучаецца 540 вучняў, працуе 70 педагогаў.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу
Заняткі ў школе арганізаваны ў дзве змены. Выкладанне вядзецца на рускай мове. На базе 10-11 класаў арганізуецца профільнае навучанне. У нашай установе адукацыі адкрыты вячэрнія класы.
Адукацыйны працэс арганізаваны ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня: пяцідзённы навучальны тыдзень для вучняў 1-11 класаў і 6-ы школьны дзень для правядзення спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, гуртковых заняткаў.
Традыцыі
Традыцыйнымі ў школе стаў удзел навучэнцаў у сістэме сацыяльна-значных даручэнняў: работа ў органах вучнёўскага самакіравання, работа ў грамадскіх арганізацыях АА "БРПА" і ГА "БРСМ"; работа ў школьным тэатры СІТ "Погляд"; удзел у трэнінгах па ЗЛЖ, праца ў школьным музеі "Спадчына", удзел у працы атрада "Міласэрнасць", валанцёрскага атрада "Альфа".
Важнай часткай у выхаванні з'яўляецца ўмацаванне школьных традыцый: святы Першага і Апошняга школьнага званка, навагоднія святы, Масленіца, конкурс калядных груп, Вечар сустрэчы выпускнікоў, Свята развітання з пачатковай школай, Выпускны баль, удзел у рэспубліканскіх акцыях "Здаровы я - здаровая краіна", "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся"

Школьны этнаграфічны музей беларускага ткацтва “Спадчына” запрашае

Наш школьны этнаграфічны музей беларускага ткацтва “Спадчына”, створаны ў 2005 годзе і адкрыты ў гонар 60-годдзя Перамогі, служыць сапраўдным цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў.

Канчатковай мэтай работы школьнага музея беларускага ткацтва “Спадчына” з’яўляецца развіццё нацыянальнай самасвядомасці дзяцей і падлеткаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту праз фарміраванне адэкватнага і свядомага ўяўлення аб беларускай нацыі, што адыграла важную ролю ў гісторыі еўрапейскіх дзяржаў